default_mobilelogo


















Студэнты філалагічнага факультэта, адзначаючы Міжнародны дзень роднай мовы, далучыліся да напісання традыцыйнай Купалаўскай дыктоўкі.  Разам з усёй сям'ёй купалаўцаў, з  аднадумцамі, прыхільнікамі беларускага слова выкладчыкі і студэнты сабраліся разам,  каб дакрануцца яшчэ раз да найвялікшага скарбу нацыі - роднай мовы .  Сёлетні тэкст дыктоўкі  быў  быў абраны і прачытаны рэктарам універсітэта Кітурка Ірынай Фёдараўнай. У прыгажосць беларускага слова ўсе акунуліся праз неўміручы верш Уладзіміра Караткевіча "На Беларусі Бог жыве!"  Менавіта гэты твор сцвярджае прысутнасць Бога ў культуры, душы беларускага народа, які сёння квітнее і ўпэўнена крочыць у будучыню. А наша родная мова і надалей сцвярджае сябе як самая прыгожая і мілагучная ва ўсім свеце!