default_mobilelogo


















25-26 верасня 2025 года дацэнт кафедры беларускай філалогіі, літаратуразнаўца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Аліна Сабуць прыняла ўдзел у складзе дэлегацыі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі у ІІ Міжнародным праваслаўным фестывалі духоўнай творчасці "БОГОРОДИЦЕ ПОХВАЛУ ВОСПОЁМ", які адбыўся на базе Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».
Падчас працы круглага стала на тэму духоўнага выхавання, абароны хрысціянскіх і сямейных традыцый Аліна Сабуць у сваім выступленні надала «купалаўскі вектар» форуму, запрасіла калег з іншых рэгіѐнаў на традыцыйныя Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні, расказала пра шматгранны рэлігійна-духоўны аспект у традыцыях універсітэцкага жыцця.
Да беларускіх літаратараў у Нясвіжскім праваслаўным фестывалі далучыліся прадстаўнікі творчай супольнасці, літаратары з Ліпецка і Масквы.
Сярод арганізатараў фестывалю – Беларуская Праваслаўная Царква, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Інстытут тэалогіі імя Святых Мяфодзія і Кірыла, БДУ, творчыя аб’яднанні і грамадскія арганізацыі Беларусі. Фестываль прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, 500-годдзю кнігі першадрукара Францыска Скарыны «Апостал» і прымеркаваны да цэлага шэрагу праваслаўных рэлігійных святаў (Дзень Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, Дзень Узвышэння Святога Крыжа).
Ідэйныя натхняльнікі гэтага маштабнага форуму – вікарый Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, епіскап Нясвіжскі Аўксенцій і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, краязнаўца, паэтэса, радыѐвядучая праграмы "Вас вітае Беларусь" Зоя Кулік.
У аснове канцэпцыі фестывалю – абарона традыцыйных каштоўнасцей, увасабленне духоўнага адзінства хрысціян, услаўленне ідэалаў гуманізму і патрыятызму ў мастацкай творчасці.