default_mobilelogo



 Віншуем з чарговай перамогай!!!!!!
Студэнты  філалагічнага   факультэта  традыцыйна  прынялі  ўдзел у  Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства “Цыцэроній”, дзе спаборнічалі ва ўменні выступаць з публічнай прамовай, прафесійна дыскутаваць і экспромтам адказваць на пытанні.  Конкурс праводзіўся на базе Акадэміі  МУС Рэспублікі Беларусь  18–19 мая 2017 года.
  У першы дзень канкурсанты  выступалі з троххвіліннымі прамовамі на тэму: «Падзеі, людзі  і іх справы» і праблематыцы, прысвечанай 100-годдзю беларускай міліцыі. А таксама прынялі  ўдзел  у  другім  туры,  у  якім  неабходна   было  правесці парныя дэбаты  па  прапанаваных  тэмах. Студэнты   ўніверсітэта  ў  чарговы раз прадэманстравалі  грунтоўную падрыхтоўку і  выдатныя навыкі прамоўніцтва.
Пераможцамі  конкурса “Цыцэроній-2017” сталі студэнты 5 курса філалагічнага факультэта  Андрэй Віктараў і Тагандурдыева Лейла, якія атрымалі дыпломы  ІІІ  ступені. Студэнтка 1 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Радковіч Аляксандра была адзначана заахвочвальным медалём удзельніка конкурса.
Склад   удзельнікаў   конкурса  гэтага года быў як ніколі інтэрнацыянальным.  Прадстаўнікі сямі краін  свету ( Беларусь, Украіна, Казахстан, Туркменістан, Венесуэла, Кітай, Нігерыя) сышліся, каб прадставіць на суд журы сваё  майстэрства прамаўлення. Усяго ў конкурсе ўдзельнічалі 49 прадстаўнікоў розных навучальных устаноў Беларусі і замежжа. У працы журы конкурса прыняла ўдзел старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Тарасава Святлана Мікалаеўна.
Конкурс прайшоў на высокім арганізацыйным і змястоўным узроўні.
Віншуем пераможцаў конкурса “Цыцэроній-2017”!


Местоположение Yandex

Полезные ссылки