default_mobilelogo



6 верасня 2017 года  ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А.Макаёнка прайшла гістарычная гадзіна «Беларускае кнігадрукаванне скрозь прызму часу». У ёй узяў актыўны ўдзел дацэнт кафедры беларускай філалогіі УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы», кандыдат філалагічных навук Р.К.Казлоўскі. Ад навукоўцы навучэнцы 11 класа СШ № 6 даведаліся мноства цікавых фактаў пра жыццёвы шлях беларускага першадрукара і яго паслядоўнікаў, адчулі дух скарынавага часу, даведаліся шмат новага аб першых беларускіх друкаваных кнігах. 
У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі.