default_mobilelogo



19 мая 2017 г. кафедра беларускай філалогіі арганізавала і правяла метадычны практыка-арыентаваны семінар “Навукова-даследчая праца ў школе на сучасным этапе” (навуковы кіраўнік семінара – к.п.н., дацэнт Н.Э. Шандроха), мэтай якога было аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам агульнаадукацыйных школ Кастрычніцкага раёна г. Гродна па арганізацыі эфектыўнай навукова-даследчай працы вучняў па беларускай мове. Удзельнікі семінара акцэнтавалі ўвагу на метадалогіі школьнага навуковага даследавання (мэта, задачы, актуальнасць, навізна, практычная значнасць, структура працы і інш.), удакладнілі правілы афармлення працы і крытэрыі яе ацэньвання, пазнаёміліся з метадычнымі парадамі па складанні прэзентацыі і арганізацыі вуснага выступлення па даследаванні, з пералікам магчымых навукова-даследчых тэм па беларускай мове і літаратуры і інш. Падчас абмеркавання навуковага даследавання ў пытаннях і адказах выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі (члены журы факультэцкіх, гарадскіх і рэспубліканскіх алімпіяд) указалі на тыповыя недахопы і памылкі вучняў пры напісанні навуковых прац і публічным выступленні па навуковым даследаванні.