default_mobilelogo



У рамках тыдня навукі на філалагічным факультэце 11 красавіка 2017 г. прайшла студэнцкая навуковая канферэнцыя. Работа адной з секцый “Янка Купала і Якуб Колас – класікі нацыянальнай мовы і літаратуры” была прыўрочана да 135-годдзя з дня нараджэння пісьменнікаў. Кіраўнік секцыі – М.А. Якалцэвіч, дацэнт кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук. Студэнты 2–5 курсаў пазнаёмілі прысутных з асаблівасцямі мовы твораў юбіляраў: Бажэна Богдан, студэнтка 2 курса, расказала пра выкарыстанне Я. Купалам зваротка; Святлана Радзівіловіч, студэнтка 5 курса, – пра спецыфіку параўнальных канструкцый ў мове вершаваных твораў Я. Купалы. Наталля Гуштын пазнаёміла з гісторыяй стварэння і выдання  “Фразеалагічнага слоўніка мовы твораў Якуба Коласа” (навуковы кіраўнік – В.В. Маршэўская);  Ангеліна Каспарэвіч прадаставіла даклад  “Назвы белага колеру ў паэмах Якуба Коласа “Новая зямля” і “Сымон-музыка” (навуковы кіраўнік – Ж.С. Сіплівеня); Аліна Паўлоўская на прыкладзе паэмы Я. Коласа “Новая зямля” распавядала пра праявы маўленчай культуры беларускага народа (навуковы кіраўнік – М.А. Якалцэвіч); Святлана Іода прапанавала інтэлектуальную гульню “Наўчыўся я слоў беларускіх ад маці” (па творах Я. Купалы і Я. Коласа”) (навуковы кіраўнік – Н.Э. Шандроха). Завяршылася работа секцыі абмеркаваннем дакладаў (а яны ўсе былі цікавымі і грунтоўнымі) і  ўзнагародай дакладчыкаў.