default_mobilelogo



Сёння ў Купалаўскім універсітэце адбыўся VI адкрыты фестываль "Навруз Байрам". Студэнты і выкладчыкі кафедр беларускай філалогіі і замежных моў філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у свяце, якое адзначаецца штогод, але  нацыянальны беларускі падворак быў прадстаўлены ўпершыню. Госці змаглі пачаставацца традыцыйнымі нацыянальнымі пачастункамі — беларускімі дранікамі, наліснікамі. Арыгінальна былі прадстаўлены і цукеркі з беларускімі назвамі, якіяі госці не толькі паспрабавалі на смак, але і ў цікавай форме атрымалі прыгожыя выказванні класікаў аб важнасці любові да роднага. А самыя актыўныя паўдзельнічалі і ў майстар-класе па пляценні  вырабаў з саломкі. Свята пакінула незабыўнае ўражанне і адчуваннне еднасці прадстаўнікоў усіх культур.