default_mobilelogo



Запрошаны прафесар з Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава
У рамках праграмы «Запрошаны прафесар» кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта ГрДУ ў перыяд з 3 па 7 кастрычніка гасцінна сустракала ў сваіх сценах доктара філалагічных навук, прафесара кафедры славянскай філалогіі філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверітэта імя М.В. Ламаносава Шэшкен Алу Генадзьеўну. Яна вядомы філолаг-славіст, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук, акадэмік Македонскай Акадэміі навук і мастацтваў, а таксама кіраўнік Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і культуры пры Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. Ала Генадзьеўна сумесна са сваімі калегамі даўно падтрымлівае сувязі з Купалаўскім універсітэтам, таму візіт у нашу ўстанову быў невыпадковы. Згодна з праграмай прыёму прафесар прачытала цыкл лецый студэнтам спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія”. Адбыліся таксама сустрэчы з магістрантамі спецыяльнасцей “Літаратуразнаўства” і “Мовазнаўства”, падчас якіх былі праведзены кансультацыі па пэўных навуковых накірунках, а таксама майстар-клас па тэмах “Праблемы нераўнамернага развіцця славянскіх літаратур”, “”Паскоранае развіццё як праблема даследавання творчасці класікаў беларускай літаратуры”.
З мэтай наладжвання далейшых кантактаў адбылася сустрэча з выкладчыкамі кафедры беларускай філалогіі, а таксама з кіраўніцтвам факультэта і навуковай бібліятэкі, падчас якой былі абмеркаваны магчымыя сувязі, а таксама канкрэтныя мерапрыемствы, якія можна ажыццяўляць паміж філалагічным факультэтам  МДУ імя М.В. Ламаносава і ГрДУ імя Я. Купалы.  Наведала запрошаны прафесар і навуковую бібліятэку  Купалаўскага ўніверсітэта, дзе адбылася сустрэча з дырэктарам Грынько М.У., якія стаяў ля вытокаў зараджэння супрацоўніцтва з Маскоўскім універсітэтам і актыўна  яго працягвае ўжо шмат гадоў. Пры непасрэдным удзеле Мікалая Уладзіміравіча  для шаноўнай госці была арганізавана цудоўная экскурсія па мясцінах Адама Міцкевіча, творчасць якога з’яўляецца аб’ектам даследавання прафесара.
Не засталіся па-за ўвагай запрошанага прафесара і культурныя аб’екты нашага горада. Самыя лепшыя ўражанні пакінула наведванне музея Максіма Багдановіча, экскурсію ў які арганізавала дацэнт кафедры беларускай філалогіі Сабуць А.Э.  Стары замак, абласная бібліятэкі імя Я.Ф. Карскага, старажытная Каложа – гэтыя і іншыя помнікі архітэктуры выклікалі ў госці самыя лепшыя пачуцці, таму што наведаныя аб’екты з’яўляюцца не проста візітнай карткай нашага горада, але перш за ўсё тымі сведкамі цудоўнай гісторыі, вяртацца да якіх хочацца не адзін раз.
Наладжаныя кантакты паміж ГрДУ імя Я. Купалы  і МДУ імя М.В. Ламаносава ужо даюць свой плён.  Спадзяёмся, што сустрэча стане штуршком для яшчэ больш моцнага супрацоўнітва ў навуковым, вучэбным і культурным накірунках абодвух бакоў.