default_mobilelogo



31 мая 2022 года на базе Навукова-тэхналагічнага парка адбылася публічная прэзентацыя вынікаў міждысцыплінарных праектаў, якія выконваліся ў нашай альма-матар.
Пераможцай сярод прадэманстраваных на другой пляцоўцы праектаў стаў праект, які выконваўся філалагічным факультэтам (студэнткай 4 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Маргарытай Сецько пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта кафедры бларускай філалогіі Ірыны Міхайлаўны Хлусевіч) сумесна з факультэтам мастацтваў і дызайну (студэнткай спецыяльнасці «Графічны дызайн» Ганнай Калодзінай пад навуковым кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры дызайну Таццяны Алегаўны Камынікавай) па стварэнні «Малога ілюстраванага слоўніка фразеалагізмаў беларускай мовы для школы».