default_mobilelogo



У пошуку новых ідэй
23 лютага  2018 г.  на базе  УА «Гімназія №1  імя  акадэміка Я. Карскага” прайшла XXI адкрытая  даследчая  канферэнцыя  школьнікаў  “Новыя філаматы”.  Па  даўняй традыцыі ў працы  канферэнцыі  прынялі  ўдзел выкладчыкі Гродзенскага універсітэта імя Янкі Купалы, у тым ліку і выкладчыкі кафедраў філалагічнага факультэта.
Канферэнцыя   была  распачата  прамовай  дырэктара гімназіі Сяброўскага Барыса Аляксандравіча, які натхніў ўдзельнікаў і госцяў канферэнцыі на плённую працу і новыя адкрыцці. Ад  Гродзенскага універсітэта  на пачатку канферэнцыі выступілі Глазеў Антон Анатольевіч, кандыдат біялагічных навук, і Таран Рэгіна Іванаўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт ГРДУ імя Янкі Купалы.
У гэтым годзе ўдзельнікамі канферэнцыі сталі школьнікі з Расіі (г.Пскоў, г.Кіраўск), Літвы (г.Вільнюс).  Сёлета гімназія ўпершыню сустракала гасцей з Казахстана.
Удзельнікі з 25 школ  горада Гродна і Гродзенскай вобласці  выступілі  з   дакладамі   на 19 секцыях. Лепшыя  даследчыя  працы былі ўзнагароджаныя дыпламамі I, II і  III ступені.
У складзе журы на секцыі “Беларуская славеснасць” прынялі ўдзел выкладчыкі кафедры беларускай філалогіі ст.выкладчык Тарасава С.М., дацэнт Якалцэвіч М.А. Школьнікі выступілі з дакладамі па самых розных праблемных напрамках. Самы юны ўдзельнік канферэнцыі – вучаніца 5 класа Прытульчык Дзіяна  з  Гімназіі №1. Лепшай  была прызнана  навуковая праца “Інтэрферэнцыйныя  памылкі ў маўленчай дзейнасці вучняў школы” вучня 11 класа Рудзеніка Мікіты  з СШ №5 г.Ваўкавыска.
Школьнікі прадэманстравалі шчырую зацікаўленасць праблемамі, якія даследавалі, праявілі ўменне адстойваць сваю думку, абгрунтоўваць свае вывады.