default_mobilelogo



14 снежня 2017 года, напярэдадні Міжнароднага дня чаю, студэнты першага курса філалагічнага факультэта сабраліся на «Тea-party на Пралетарскай». Міжнародны дзень чаю – гэта цудоўная нагода сустрэцца і  пазнавальна правесці вечар у прыемнай і дружнай кампаніі за кубачкам цёплай гарбаты.
Ідэя правядзення тэматычнага чаяпіцця належыць дацэнту кафедры замежных моў Ляскевіч Святлане Георгіеўне. Суарганізатарамі сустрэчы ўжо ў трэці раз выступілі гаспадыні «чайнага дома на Пралетарскай» -  выхавацелі В.С. Грыбок і Н.Б. Швяцова. Тэхнічную падтрымку забяспечваў педагог-арганізатар А.В. Макарэвіч. На гэты раз спецыяльным госцем мерапрыемства была педагог-псіхолаг Д.Б. Крыніцкая, якая падзялілася практычнымі парадамі па наладжванні міжасобасных адносін, а таксама студэнт 3 курса ФГКіТ Рустамаў Васіф, які распавёў пра адметнасці азербайджанскай культуры піцця чаю.
Студэнты пазнаёміліся з традыцыямі англійскай чайнай культуры, асаблівасцямі сервіроўкі стала і гісторыяй чайных сервізаў, “пабывалі” на англамоўным майстар-класе лондонскай English Cream Tea Company.
Расціслаў Фунт і Аляксандра Пракопчык сваім выкананнем песень выклікалі цёплы водклік і настальгічныя ўспаміны пра конкурс Alma Mater. A cумеснае выкананне англійскіх навагодніх песень (We wish you a Merry Christmas, Jingle Bells) дабавіла святочнага настрою ў агульную танальнасць сустрэчы.