default_mobilelogo

Издания преподавателей факультета

СУПРАЦОЎНІЧАЕМ З НАСТАЎНІКАМІ
 29 лістапада 2017 г. дацэнт кафедры беларускай філалогіі Сабуць Аліна Эдмундаўна па запрашэнні аддзела адукацыі, спорту і турызму Слонімскага раённага выканаўчага камітэта правяла навукова-метадычны семінар “СУЧАСНАЕ ПРАЧЫТАННЕ ТВОРАЎ ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСА” (прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа) у рамках пасяджэння раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры (на базе ДУА “Сярэдняя школа № 3 г.Слоніма”). Мэта семінара – актывізацыя абмену вопытам у накірунку сучасных падыходаў да вывучэння твораў пісьменнікаў-юбіляраў і папулярызацыі іх творчасці, а таксама фарміраванне культуры чытацкага ўспрымання класічных тэкстаў, сучаснага прачытання праграмных твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Падчас круглага стала А.Э.Сабуць дала інтэрв’ю Слонімскаму раённаму тэлебачанню па пытаннях беларусізацыі ў Купалаўскай Alma mater і Гродзенскім рэгіёне ўвогуле. Напрыканцы мерапрыемства ўсіх удзельнікаў святочна ўганараваў фэст буктрэйлераў “Чытаем беларускіх песняроў”.