default_mobilelogo

Издания преподавателей факультета

Новае ў літаратуры
Актуальнасць пытанняў, звязаных з сучаснай беларускай літаратурай, яшчэ раз была пацверджана правядзеннем  у Мiнскiм абласным інстытуце развiцця адукацыi семiнара “Беларуская літаратура сёння: навінкі друку, сучасныя выдавецтвы, хіты шорт-лістоў”, які адбыўся 1 снежня 2017 года. Арганізатар семінара, кандыдат філалагічных навук Л.В.Камлюк-Ярашэнка заўсёды ўдала абірае для асвятлення названых праблемных пытанняў прафесійна дасведчаных выступоўцаў. На гэты раз перад выкладчыкамі школ, гімназій і ВНУ выступіў паэт і літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль і Ганна Севярынец, празаік, даследчык літаратуры.
У працы семінара прыняла ўдзел старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Тарасава С.М., якая такасама займаецца  даследаваннем праблемных пытанняў сучаснай  беларускай літаратуры. У навуковай атмасферы адбыўся абмен думкамі, пазіцыямі, меркаваннямі. Прагучала шмат цікавай інфармацыі пра літаратурны працэс і пра такую яго важную складовую частку, як вернутая літаратура.