default_mobilelogo



Слухалі новае слова…

Багаты на падзеі лістапад падарыў студэнтам філалагічнага факультэта яшчэ адну цікавую імпрэзу. 16.11.2017 года ў ў Гродзенскай гарадской цэнтральнай бібліятэцы імя А. Макаёнка адбылася ўрачыстая прэзентацыя кнігі "Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста", якая  нядаўна  выйшла ў свет дзякуючы  сумеснай працы праваслаўных багасловаў і філолагаў, якія працавалі над выданнем 25 гадоў. На прэзентацыю былі запрошаны студэнты  4 курса спецыяльнасці “Руская філалогія” разам са старшым выкладчыкам кафедры беларускай філалогіі Тарасавай Святланай Мікалаеўнай. Таксама на прэзентацыі ў бібліятэцы ад Гродзенскай праваслаўнай епархіі выступіў клірык Свята-Уладзімірскай царквы протаіерэй Андрэй Яварэц. Супрацоўнікі бібліятэкі для студэнтаў філалагічнага факультэта ГрДзУ імя Янкі Купалы падрыхтавалі віктарыну на веданне біблейскіх сюжэтаў, заданні на пошук тэксту па кнізе Новага Запавету. Падарункам для прысутных сталі песні ў выкананні Алены Герасімчык  “Магутны Божа” і “Твая любоў”.