default_mobilelogo

Шаноўныя выпускнікі!

УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Кафедра беларускай літаратуры 

ІНФАРМУЕ 

КАЛІ ВЫ МАЕЦЕ НАМЕР ПАШЫРЫЦЬ СВАЕ ВЕДЫ

ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ,

КАЛІ ВЫ ПЛАНУЕЦЕ ПАСТУПАЦЬ

 НА СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЬ “БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ” НАШАГА ЎНІВЕРСІТЭТА,

ЗАПРАШАЕМ

НАВЕДАЦЬ

ШКОЛУ ЮНАГА ФІЛОЛАГА (БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА) 

ГЭТА ДАСЦЬ МАГЧЫМАСЦЬ:

  • павысіць і пашырыць сваю моўную і камунікатыўную культуру;
  • удасканаліць літаратурную і культурную кампетэнцыю;
  • атрымаць кансультацыі па беларускай літаратуры да выпускных і ўступных экзаменаў (уменне глыбока аналізаваць твор; прасочваць з’явы гістарычнага развіцця літаратуры, выяўляць асноўныя адметнасці стылю пісьменніка і інш.);
  • папрацаваць з тэстамі па беларускай мове і многае іншае.

Заняткі ў школе будуць праходзіць па нядзелях з 10 да 13 гадзін па адрасе:

г. Гродна, вул. Леніна, 32, аўд. № 3.

Куратар школы – Сабуць Аліна Эдмундаўна, к.ф.н., дацэнт, загадчык кафедры беларускай літаратуры (р. т. 740375, х. т. 70-15-30, 80295858450 (МТС)).

Кіраўнік школы – Руцкая Алена Вітальеўна, дацэнт кафедры беларускай літаратуры (х. т. 699888; 80293263111).